„Беларускія і ўкраінскія паэты цягнуцца адзін да аднаго”
Імпрэза, прысвечаная сучасным беларуска-ўкраінскім літаратурным сувязям, адбылася ў сталічным Музеі Максіма Багдановіча.
Гаворыць першы сакратар Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Башняк.
– Мы самыя блізкія, самыя дружныя народы. У нас вельмі блізкія культуры. Ужо не першы вечар мы праводзім разам з Захадам, і я адчуваю, што паэты Беларусі і Украіны цягнуцца адзін да аднаго, перакладаюць вершы, бо паэзія – гэта тая ж музыка душы, якая вечная, якая яднае людзей.
Падчас імпрэзы была прэзентаваная кніга на дзвюх мовах “Перазовы”, у якую увайшлі творы беларускіх і ўкраінскіх аўтараў – узаемныя пераклады паэзіі.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
