Беларускія калекцыянеры зладзілі маштабную выставу



Беларускія калекцыянеры, каб адзначыць 950-годдзе Менска, зладзілі выставу са сваіх збораў ў Гасцёўні імя Уладзіслава Галубка ў Траецкім прадмесці сталіцы. Распавядае дырэктар нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў:

– Канешне, нацыянальны музей проста далучыліся да гэтай выставы. Сама выстава створана з ініцыятывы людзей. І гэта хіба што самы прамы доказ іх любові да Менска. Можна ўсё рабіць па разнарадцы, можна збіраць нейкія рэчы, калі дзяржава дае ўказанні і плаціць за гэта. А тут людзі аддалі ўсё сваё жыццё збіранню калекцый, што паказвае стаўленне калекцыянера да свайго горада. І не важна, праз якія прадметы.

На выставе былі прадстаўленыя і ўнікальныя экспанаты. Сярод іх “Белар” – грашовая адзінка Беларусі, прапанаваная Нацбанку нумізматамі для ўвядзення ў абарот у Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гадоў.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара