Беларускія кнігі на Беластоцкім кніжным кірмашы



Чатыры беларускія выдавецтвы будуць прэзентаваць ў Беластоку свае новыя кніжкі. У выходныя тут пачынаецца IV міжнарожны кніжны кірмаш – самае вялікае кніжнае мерапрыемства на ўсход ад Віслы. Свае кніжкі польскаму чытачу пакажуць ARCHE”, выдавецтва Віктара Хурсіка, “Янушкевіч” і “Галіяфы”. Але гэта не адзіны беларускі акцэнт. Гасцей кірмашу чакаюць таксама прэзентацыі кніжак беларускіх аўтараў, кажа аргнізатар Пятро Брысач з фонда „Суседзі”.

– Гэта кнігі Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна” выдавецтва “Янушкевіч”, а таксама кніга Юрыя Гуменюка “Краіна няздзейсненых мараў” выдавецтва “Галіяфы”. Думаю, што важнымі будуць сустрэчы з Мацеем Ястжэмбскім у суботу ў 11.30, таксама ў суботу ў 13.00 адбудзецца сутрэча з Анджэем Бжэзецкім, аўтарам кнігі “Łukaszenka. Niedoszły car Rosji”, ну і ў нядзелю сустрэча з Малажатай Шэйнард, якая прыедзе ў Беласток са сваёй фантастычнай кнігі “Usypać góry. Historie z Polesia”.

Апрача прэзентацый кніжак вядомых аўтараў наведвальнікаў кірмаша чакаюць майстар-класы па напісанні рэпартажу, якія правядуць вядомыя рэпартажысты Енджэй Маравецкі і Барташ Ястжэмбскі. А пра тое, як добра падрыхтавацца да інтэрв’ю раскажа Дарота Водэская, журналістка „Газеты Выборчай”. Кірмаш пачынаецца ў пятніцу ў Падляшскай оперы.

711648906791_o

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя