Беларускія мастакі рыхтуюцца да Дня Волі
“Мы робім усё ў межах сваіх магчымасцяў дзеля адзначэння гэтага свята”, – кажа сябра мастацкай суполкі “Пагоня” Генадзь Драздоў.
Хоць агульная сітуацыя ды ўлады не спрыяюць гэтаму, але тэматычныя выставы ды імпрэзы абавязкова адбудуцца, дадае мастак. 25 сакавіка ён называе сакральнай датай і кропкай адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі:
– Кожны свядомы беларус, які разумее і ведае крышачку сваю сапраўдную гісторыю, павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць. Асабліва гэта вельмі важна, калі ідзе татальнае вынішчэнне нашай сапраўднай гісторыі, сапраўднай культуры, карнявой культуры, мовы. Вельмі важна, каб людзі мелі кропку адліку ў сваім жыцці, іерархію каштоўнасцяў, таму мы будзем рыхтавацца да гэтых дат і ўжо зараз рыхтуемся.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
На думку Генадзя Драздова, цяпер Беларусь знаходзіцца пад пагрозай страты незалежнасці.
“У першую чаргу мы губляем незалежнасць інфармацыйную і культурную – а гэта першы крок па здрадзе нашых дзяржаўных, нацыянальных і светапоглядных каштоўнасцяў”, – дадае мастак.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя