Беларускія паштоўкі да 8 Сакавіка, 1960-1980-я гады



Беларускамоўныя паштоўкі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка, у 1960-1980-я не вельмі часта радавалі беларусаў.

Іх выпускалі даволі мала, але вялікімі накладамі – ад 94 да 432 тысяч штук. Гэтыя паштоўкі былі аздоблены па-рознаму: то з нейкай міжнароднай камуністычнай афарбоўкай, то матрошкамі, то яркімі кветкамі. Але сярод іх былі і святочныя паштоўкі, гледзячы на якія, адчуваўся беларускі настрой, нацыянальны характар, дабро, шчырасць, адкрытасць. Асабліва гэтым вылучаліся паштоўкі 1970-х гадоў. Над паштоўкамі ў тыя гады актыўна працавалі мастакі П.Арлоў, М.Гаўрыловіч, У.Фокін, В.Зеляноў, С.Бутко, В.Ярэська. У асноўным паштоўкі выдаваліся ў выдавецтве “Беларусь”, а друкаваліся на паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа ў Менску. Некалькі беларускамоўных паштовак з уласнай калекцыі прапаную чытачам нашага сайта.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя