Беларускія пісьменнікі пачалі пераходзіць на электронны фармат



Беларускія пісьменнікі актыўна пачалі пераходзіць на электронны фармат кніг.

Кнігарня

Адразу дзве электронныя кнігі празаіка Міколы Адама пабачылі свет – раманы „Прывітанне, Даша!” і „Шоўк”. Папяровыя кнігі выдаваць у Беларусі робіцца ўсё больш складана.

Так на паперы ў Міколы Адама не выйшла нават і паловы тых твораў, якія ён напісаў:

– У мяне напісана сем раманаў, пяць аповесцяў. Аповесці ўсе выдадзеныя, раманы на паперы – толькі адзін, у папяровым варыянце выйшаў толькі „Шоўк” у „Мастацкай літаратуры”.

Электронныя кнігі Міколы Адама выдадзены kniharnia.by.

„Акрамя таго, што так кнігі выдаваць значна прасцей, ёсць і яшчэ адзін плюс – яны робяцца даступнымі ў любым кутку зямлі, дзе ёсць інтэрнэт”, – адзначыў Мікола Адам.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя