Беларускія пратэстанты зладзілі свята “Біблія для ўсёй сям’і”



Беларусы ў часы Адраджэння не адставалі ад Заходняй Еўропы. Пра гэта нагадалі менскія пратэстантскія цэрквы, якія зладзілі свята “Біблія для ўсёй сям’і” ў гонар 500-годдзя айчыннага кнігадруку.

Гаворыць Арцём Бабоўнікаў

– Я ў вобразе Францішка Скарыны. Ходзілі мы ў старажытных строях па вуліцах горада – заходзілі ў Траецкае прадмесце, праходзілі каля ратушы, віншавалі ўсіх мінакоў з гэтай нагоды, раздавалі буклеты. За вечар раздалі паўтары тысячы. Рэакцыя людзей была вельмі станоўчая і пазітыўная. Некаторыя ведалі, некаторыя не ведалі, то мы крыху распавядалі ім пра нашую гісторыю, пра нашую краіну, што значыць гэтае свята для нас зараз, нас сённяшніх, бо і сёння актуальныя тыя праблемы, якія тады былі, мы так лічым.

Назаўтра, пасля касцюмаваных праходаў па цэнтры сталіцы, адбылося свята “Біблія для ўсёй сям’і”. Якое сабрала на падворку царквы “Благадаць” каля дзвюх сотняў чалавек.  

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.