Беларускія «Пявучыя сем’і» заспявалі ў Беластоку
У Беластоку ў Беларускім грамадска-культурным таварыстве адбыўся музычны агляд «Пявучыя сем’і». Каля двух дзясяткаў сямейных калектываў з Падляшша выканалі на сцэне актавай залы гэтай установы свае музычныя нумары.
Гаворыць старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы – Васіль Сегень:
– Умовай удзелу ў такім мерапрыемстве з’яўляецца тое, каб былі нейкія сваяцкія сувязі паміж тымі, хто на сцэне паяўляецца і спявае. Мы чавёрты раз сустракаліся з беларускай песняй у выкананні сем’яў. Мерапрыемства расце, у тым сэнсе, што ўсё больш з’яўляецца зацікаўленых сем’яў, каб выступіць і праспявяць сумесна беларускія песні. Прыемныя, прыгожыя песні прагучалі ў файным выкананні. Так што думаю, і публіка была задаволеная.
Варта адзначыць, што акрамя сямейных калектываў беларусаў Падляшша, у аглядзе ўдзельнічалі таксама і сем’і з Беларусі і Украіны, якія зараз тут пражываюць і прадаставілі гледачам свае беларускія музычныя нумары.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя