Беларускія рамеснікі аб’ядналіся, каб разам захаваць нацыянальную культуру



У Варшаве сваю працу працягвае “Craft Hand Lab” – яшчэ зусім маладое згуртаванне майстроў, якое тым не менш ужо актыўна ўдзельнічае ў розных тэматычных падзеях.

З чаго пачынаўся праект, а таксама наколькі проста цяпер быць беларускім рамеснікам у Варшаве высвятляем у Госці Рацыі – прадстаўніцы праекту “Craft Hand Lab” – Марыі.

– Я пачала сваю дзейнасць яшчэ ў Менску, але прыйшоў час і мне прыйшлося з’ехаць з краіны. Можна сказаць, з нуля я пачынаю тут, у Варшаве. Для мяне, калі для сваіх вырабаў я выкарыстоўваю лазерную рэзку, мне трэба было знайсці дзе гэта можна зрабіць. Гэта было не так проста. З’явілася ідэя зрабіць нешта з беларускім арнаментам. Пачала распрацоўваць ідэю, зрабіла файлы, потым знайшла таго, хто гэта можа зрабіць, потым шукала эпаксідную смалу, каб заліць і быў менавіта бела-чырвоны колер. Потым я пачала разумець, што я не ведаю як, куды ісці, дзе можна было б паказаць людзям гэтыя вырабы, каб яны маглі іх набыць. Узнікла ідэя аб’яднаць майстроў. Я распавяла пра майстар-класы і розныя рэчы, якія рабіла ў Менску і паклікала іншых людзей прыняць удзел у тым, каб стварыць такое аб’яднанне майстроў, якія апынуліся ў Варшаве. Мы зразумелі, што стварыць такое месца, дзе мы ўсе можам працаваць – цяжка, трэба і фінансы, і шмат часу, таму мы вырашылі пачынаць з маркетаў. Я ужо пачала шукаць выхады на розныя пляцоўкі і дамаўляцца з імі аб тым, каб зрабіць. Ідэя ўзнікла зімой, у лютым, а ўжо першыя маркеты мы правялі летам, пачалі ў ліпені і потым правялі ў розных месцах.

Мы усе займаемся тым, што ствараем, у нас няма ніякіх навыкаў, які піяр-менеджэраў. Мы ствараем афішы, акаўнты: ў нас ўжо ёсць інстаграм, фэйсбук, тэлеграм, стараемся напаўняць іх. Таксама запрашаем іншых майтроў прымаць удзел. Зараз у мяне з’явілася ідэя, каб у нас была інтэрнэт-крама, дзе кожны мог паспрабаваць, пабачыць, што людзям падабаецца, што яны маглі б купляць. Нас ужо трошкі ведаюць, таму запрашаюць далучыцца да іншых мерапрыемстваў. Напрыклад, мы прымалі ўдзел у фестывалі „Супраціў”, на адкрыцці галерэі „Вольнай Беларусі” прысутнічалі, прымалі ўдзел у „Тыдні беларускай культуры”, ладзілі ў хабе і ў музеі „Вольнай Беларусі” свае арт-маркеты.

Цалкам размову можна памлухаць у далучаным аўдыёфайле:

На завяршэнне размовы Марыя запрасіла ўсіх ахвочых творчых людзей далучыцца да “Craft Hand Lab”.
Зрабіць тое можна па спасылцы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя