Беларуску прызналі лепшай опернай спявачкай свету



Надзея Кучар атрымала 15 тысяч фунтаў на прэстыжным конкурсе ў Брытаніі BBC „Cardiff Singer of the World”. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прадстаўляла Беларусь.

Прэстыжны конкурс праводзіцца з 1983 года раз у два гады ў сталіцы Валіі Кардыфе. У фінале Надзея Кучар спаборнічала з салістамі з Украіны, Манголіі і Паўднёвай Карэі.

Цяпер лепшая оперная спявачка свету прадставіць новы твор вядомага шатландскага кампазітара Джона Лунна на найбуйнейшым у Брытаніі міжнародным штогадовым фестывалі класічнай музыкі, які праводзіцца ў Лонданскай каралеўскай зале мастацтваў і навук.

Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. З 2007-га спявачка жыве і працуе ў Пермі.

Паводле people.onliner.by