Беларусы хочуць навучыць спяваць па-беларуску ўроцлаўцаў



Беларусы збіраюцца арганізаваць майстар-класы  беларускіх песняў ва Уроцлаве. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку вядоўца курсаў “Мова Нанова” ў Варшаве Станіслаў Раманчук:

“Уроцлаў, як вядома, у гэтым годзе з’яўляецца Эўрапейскай Сталіцай Культуры, у сувязі з чым у ім праводзіцца шмат культурных падзеяў, якія прэзентуюць культуры Еўропы. Бракуе пакуль рэпрэзентацыі нашай беларускай культуры. Але мы можам гэта выправіць! Ёсць ідэя правесьці разам з Siarhei Douhushau дні беларускай народнай песні ва Ўроцлаве! Гэта будуць майстар-класы ў фармаце экспрэс, пасля іх будуць справаздачныя канцэрты. Будзем вучыць жыхароў і гасцей Уроцлава спяваць па-беларуску!”

Станіслаў Раманчук таксама заклікае беларусаў, якія жывуць у Польшчы, падтрымаць праект: “Зараз ідзе інтэрнэт-галасаваньне, яно працягнецца да канца тыдня! Праект нумар 909 „Zaśpiewaj po białorusku!” http://www.wroclaw.pl/mikrogranty/glosowanie

Прагаласаваць можа кожны, хто мае актыўную польскую sim-карту. Галасаванне бясплатнае.

Беларускае Радыё Рацыя