Беларусы наведаюць скарынаўскія месцы



Беларуская грамадскасць працягвае падрыхтоўку да юбілею беларускага кнігадрукавання.

Францыск Скарына

Напярэдадні ўрачыстасцяў паўстаў унікальны Скарынаўскі экскурсійны маршрут. Група беларускіх пілігрымаў у верасні выправіцца з Вільні да Падуі.

“Трэба ўжо не толькі гаварыць пра юбілей, але і рыхтавацца і адзначаць яго,” – гаворыць пісьменнік і сябар аргкамітэта па святкаванні “500-годдзя беларускай Бібліі” Аляксей Шэін:

– Сапраўды маштаб падзеі, якая нас чакае, сапраўды вялікі. Вось гэтая вандроўка – гэта адго з шэрагу мерапрыемстваў, якія робяцца беларусамі для таго, каб адзначыць гэты юбілей.

“Гэта ўнікальная магчымасць за 9 дзён наведаць 4 замежных гарады нашага першадрукара,” – адзначыў Шэін.

Падарожжа стартуе 19-га верасня з Вільні. Падзея мае стацца першай акцыяй да ўрачыстасцяў 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Беларускае Радыё Рацыя