Беларусы прапануюць адраджэнне ВКЛ
23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў з’яўляецца адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага як федэрацыі Літвы і Беларусі.
Кіраўніцтва БНР заўсёды разглядала Вялікае Княства Літоўскае як папярэдняе ўвасабленне беларускай дзяржаўнасці. Ва ўсіх адпаведных інфармацыйных матэрыялах гаворыцца пра пераемнасць Беларускай рэспублікі ад Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўны сымбаль ВКЛ – герб “Пагоня” – быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага герба і Беларускай Народнай Рэспублікай.
Гістарычныя здабыткі і дасягненні Вялікага Княства Літоўскага – гэта супольная спадчына беларусаў, літоўцаў, палякаў Віленшчыны і ўкраінцаў, якая павінна яднаць народы нашага рэгіёну.
