Беларусы ў Беластоку на фестывалі «Напрамак Усход»
На сцэне мясцовага тэатра выступілі акцёры Гарадзенскага драматычнага тэатра са спектаклем «Паляванне на пацукоў» рэжысёра Генадзя Мушперта.
Калісьці п’еса аўстрыйскага драматурга Петэра Турыні выклікала скандал і шок у тэатральным свеце сваёй неадназначнасцю. Яе думка, як не проста быць самім сабой.
«А цяпер сваё прачытанне гэтай п’есы прапануе гарадзенскі тэатр», – кажа выканаўца галоўнай ролі Аляксандр Калагрыў:
— Спектакль на беларускай мове і абсалютна фестывальны, бо ён не толькі для нашага гарадзенскага гледача, ён для шырокага кола гледачоў, мы ганарымся, што прывезлі менавіта гэты спектакль.
Фестываль «Напрамак Усход» далей працягваецца. 26 верасня са спектаклем «Тры Жызелі» выступіць Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Менска.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Bartek Warzecha, Драматычны тэатр у Беластоку