Беларусы ўпершыню ўганараваныя прэміяй Тэйлара
Мастачцы і скульптару з Беларусі прысуджана французская прэмія Тэйлара. Паводле інфармацыі беларускага пасольства ў Францыі, прэмія Тэйлара ўручаецца штогод у двух кірунках мастацтва: жывапісе і скульптуры, паведамляе belapan.by.
Рашэнне пра щручэнне прэміі прымае камісія, якая складаецца з 12 чалавек, якіх выбіраюць галасаваннем члены Асацыяцыі імя барона Тэйлара.
У выніку галасавання лаўрэатамі прэміі былі прызнаныя мастачка Валянціна Шоба з Гародні і скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля. Уручэнне прэміі прадстаўнікам беларускага мастацтва адбудзецца ўпершыню.