Беларусы замежжа прадставілі сваю творчасць у Менску (абноўлена)



У межах Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Менску адчынілася выстава „Беларускія мастакі замежжа”. Сярод прац прадстаўлены і карціны мастака з Беластока Міраслава Здрайкоўскага. Ён добра ведае Беларусь і Менск, таму што вучыўся на аддзяленні графічнага дызайна Акадэміі мастацва ў Менску:

– Я прывёз свае карціны, на іх мае дзеці, бацькі, мае продкі. Я хачу паказаць свае карані – адкуль мы пайшлі, бо нельга забываць сваіх продкаў, беларускую мову, на якой яны гаварылі. Вельмі добрая ідэя – спалучыць творчых людзей беларускага замежжа. Цікавая праграма, файны канцэрт, ровень беларускіх калектываў вельмі высокі.

“Хацелася б часцей прыязджаць, наведваць мастацкія выставы, на якіх паказваюць свае  працы беларускія мастакі. У Беларусі адбываецца шмат цікавага ў галіне мастацва і хочацца ведаць, што новага ў творчасці суседзяў і сяброў,” – кажа Міраслаў Здрайкоўскі.

* * *

У Менску завершыўся Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету. На ім сваю разнастайную творчасць прадставілі ўраджэнцы Беларусі, якія зараз жывуць  у дзясятках розных краінаў.

Па словах старшыні Галоўнага праўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага, такія кантакты вельмі неабходныя, без іх проста немагчыма нармальна жыць і захоўваць сваю нацыянальную тоеснасць:

– Мы вельмі ўдзячныя Рэспубліцы Беларусь за арганізацыю такога тыпу мерапрыемстваў. Яны адбываюцца раз у чатыры гады. Нам нават хацелася б, каб яны адбываліся часцей, але мы ўдзячныя і за гэта, таму што мы такім чынам на некалькі гадоў зараджваем свае “акумулятары” у галіне нашай нацыянальнай беларускай культуры, асветы, пачуцця нашай нацыянальнай тоеснасці. І вядома, што будзем і надалей у гэтым кірунку ісці з нашай этнічнай радзімай.

На фестывале белаурскую нацыянальную меншасць з Польшы прадстаўлялі сутдыя беларускай песні з Гайнаўскага дому культутры,і калектыў беларускай песні „Аморфас” з Семятыч, а таксама літаратары, мастакі. Яны прынялі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах фестывалю і былі годна адзначаны гледачамі, — сказаў Ян Сычэўскі.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота minnats.rkomi.ru