Беларусы змогуць прыняць удзел у „Еўрабачанні” як госці?
Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў конкурсу «Еўрабачанне» з прапановай, каб беларускія артысты ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі шоу як музычныя госці. Пра гэта фонд паведаміў у сваім телеграм-канале.
— Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў эфіра выступілі ўжо вядомыя для сям’і „Еўрабачання” гурты NaviBand і VAL разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, — заявіў кіраўнік фонду Сяргей Будкін.
Будкін прапануе, каб беларускія артысты выканалі песню Love Shine a Light, з якой Вялікабрытанія перамагла на конкурсе ў 1997 годзе.