Беластоцкая Алея блюзу папоўнілася новымі імёнамі
Ідэя Алеі Блюзу з’явілася ўвосень 2007 года. Яе рэалізацыя стала магчымай у сувязі з праведзеным Годам Блюзу ў Беластоку. Алея паўстала паміж Рынкам Касцюшкі і вуліцай Легіяновай у 2008 годзе. Гэта ходнік, выкананы ў форме фартэпіяннай клавіятуры. Штогод на гэтым ходніку з’яўляюцца новыя мемарыяльныя таблічкі з імёнамі блюзавых музыкантаў і людзей, якая спрыяюць польскаму блюзу. У суботу, 12 лістапада, да ранейшых далучыліся 6 новых таблічак з імёнамі: Magda Piskorczyk, Zbigniew Richter, Adam Wodziński, Józef Hajdasz, Robert Trusiak, Janusz Nowowsiak.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіля Кроквы.
