Беластоцкая галерэя «Marchand» аднаўляе традыцыю пленэраў у Белавежы
Беластоцкая галерэя «Marchand» адкрыла чарговую выставу. На ёй прадстаўлены працы, выкананыя мастакамі на пленэры ў Белавежы. Галерэя вырашала аднавіць традыцыю пленэраў, якія ў Белавежы ладзілі мастакі Падляшша ў другой палове ХХ стагоддзя.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:
– Мы вырашылі аднавіць традыцыю мастацкіх пленэраў у Белавежы, якую заснавала група мастакоў у 1965 годзе. І гэтая традыцыя каля 2000 года спынілася. Адчувалі мы патрэбу, калі ствараем галерэю з мастацкім асяроддзем, то павінны зрабіць наступны крок – адкрыць нашых мастакоў для цэлай Польшчы і запрасіць мастакоў з іншых рэгіёнаў да нас, бо многія з іх нідзе не былі на Падляшшы акрамя, магчыма, Беластоку, і не ведаюць, які наш рэгіён і якім жыццём жыве. Дзякуючы падтрымцы маршалка Падляшскага ваяводства, гэты пленэр удалося арганізаваць.
Пленэр праходзіў 22-30 кастрычніка. У Белавежу прыехалі 11 мастакоў і мастачак з усёй Польшчы. З працамі, створанымі на пленэры, можна пазнаёміцца ў галерэі «Marchand» да 13 студзеня.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя
