Беластоцкі графік прадставіў свае працы ў Віцебску
У віцебскім Цэнтры мастацтва Марка Шагала адкрылася выстава графіка з Беластоку Томаша Кукаўскага. У экспазіцыі 27 прац мастака.
Томаш Кукаўскі скончыў факультэт архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі і факультэт графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве. Займаецца архітэктурай, дызайнам інэр’ераў і мэблі, жывапісам і графікай. Выкладае на кафедры мастацтва факультэта архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі. Ужо семь гадоў кіруе тут майстэрняй станкавай графікі.
У Віцебску прадстаўлены выбраныя каляровыя графічныя працы мастака за апошнія 18 гадоў. Выстава адбылася дзякуючы ўдзелу Польскага інстытута.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
