Беластоцкія артысты прывезлі ў Менск оперу “Кармэн”
Артысты з Беластоку 18 снежня прадставяць у Менску оперу “Кармэн”. У спектаклі, які падрыхтавала Падляшская опера і філармонія, галоўную партыю выканае знакамітая беларуская спявачка Аксана Волкава. Дырыжор – Гжэгаж Берняк.
Нацыянальны Вялікі тэатр Рэспублікі Беларусь кожны год запрашае з выступамі трупы з розных краін свету, каб яны прадставілі сваю версію “Кармэн”. Сёлета гэта беластоцкая версія оперы, што стала вынікам двухбаковай дамовы. Летась у Беластоку выступаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі.
