„Белая вежа” праходзіць з аншлагам



Амаль усе квіткі на фестывальныя спекталі “Белай вежы” ў Берасці прададзеныя.

1017174312

З поўным аншлагам прайшлі пастаноўкі “Viva Commedia” Беларускага Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, “Паўлінка” Беларускага Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, “Запіскі вар’ята” Балгарскага Незалежнага тэатра ў праекце “Адраджэнне”,  і “Халстамер. Гісторыя каня” Тбіліскага дзяржаўнага ададэмічнага тэатра імя Грыбаедава. Дырэктар грузінскага тэатра Мікалай Свянціцкі адзначае, што фестываль – гэта добрая магчымасць для абмену досведам:

– Мэта кожнага фестывалю – гэта ў першую чаргу абмен досведам са сваімі калегамі, якія прыязджаюць на фестываль, паглядзець іхныя працы, паказаць сваю, пагаварыць пра цяперашні тэатральны рух, пра новую драматургію, пазнаёміцца з творчасцю маладых актораў. Мэта любога фестывалю – зносіны, а не ўзнагароды.

За чатыры дні фестывалю “Белая вежа” берасцейцы і госці горада змаглі ўжо паглядзець больш за дзясятак пастановак, дзве з якіх былі вулічнымі. Тэатральнае спаборніцтва ў горадзе над Бугам працягнецца да 19-га верасня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота sputnik.by