Белгазпрамбанк прадэманстраваў сваю карпаратыўную калекцыю
У Беларусі пачалі фармавацца адметныя мастацкія калекцыі з сапраўднымі шэдэўрамі, якія набываюцца на заходніх арт-аўкцыёнах. І гэтую працу пачалі рабіць не прыватныя калекцыянеры як ва ўсім свеце, а… банкі. Магчыма гэта і добра, бо, напрыклад, карціны Марка Шагала на еўрапейскіх аўкцыёнах мала хто з беларускіх калекцыянераў мастацтва можа сабе дазволіць купіць.
Апошнія некалькі гадоў творы беларускіх мастакоў-эмігрантаў паціху пачалі вяртацца на радзіму.
14 красавіка Белгазпрамбанк на адмысловай выставе паказаў сваю карпаратыўную калекцыю. У Палацы мастацтва адкрыўся паказ у галерэі „Арт-Беларусь”, дзе можна ўбачыць работы Шагала, Бакста, Суціна, Цадкіна і іншых мастакоў, а таксама арыгінальныя кнігі Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік