Белпошта выпускае марку, якая даўно прадаецца на расейскім аўкцыёне



РУП “Белпошта” паведамляе, што 10 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку “Слонім” з серыі “Гарады Беларусі”. 

Марка друкавалася ў РУП “Выдавецтава” Беларускі Дом друку”. Гашэнне маркі і канверта адбудуцца ў Слоніме 10 ліпеня.

Дзіўная рэч атрымліваецца. Марку 10 ліпеня выпускаюць у абарачэнне, а яна ўжо даўно прадаецца на расейскім аўкцыёне мешок ру: https://meshok.net/item/129783626_2019

Нават некалькі марак і блокаў прададзена ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці. Як жа туды трапіла яшчэ не выдадзеная беларуская марка?..

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя