Бенефіс 25-гадовай паэткі і спявачкі



Наваполацкае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіць у гарадской бібліятэцы імя Пушкіна вечарыну-канцэрт маладой паэткі і спявачкі Наталлі Шыпілы. Падчас імпрэзы будзе спяваць не толькі сама Наталля, але і іншыя сябры аб’яднання, якія маюць песні на словы маладой паэткі:

– Мая аўтарская вечарына адбудзецца ўпершыню. Яна ладзіцца Галінай Сташкевіч, якая кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Крылы”ў горадзе Наваполацку. Буду спяваць не толькі я, але і іншыя ўдзельнікі калектыву “Крылы” – гэта вядомыя наваполацкія барды. Для мяне самой гэта будзе вельмі цікава, бо я нават не ўяўляю, што ўсё ж такі атрымаецца ў выніку.

Shypila_N

Наталля Шыпіла – удзельніца вядомага полацкага гурта беларускага аўтэнтычнага спеву “Варган”. Як паэтка яна дэбютавала ў 2013-м годзе на старонках часопіса “Дзеяслоў”.

Вечарына адбудзецца 8 верасня. Пачатак а 18-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя