Берасце. Men’s Fest 24-25 кастрычніка



У Берасці ў шосты раз пройдзе вялікі фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’s Fest.

У праграме заяўлена 15 гуртоў. Фэст будзе праходзіць два дні – 24-га і 25-га кастрычніка. Традыцыйна адбудзецца і конкурсная частка. Кожны канкурсант прэзентуе па тры песьні. Прагучаць беларуска-моўныя кавер-версіі на вядомыя хіты.

Гаворыць арганізатар Men’s Fest Зміцер Назараў:

– Адзін гурт будзе пець песню 30 секунд да марса па-беларуску. Другі гурт будзе Sepulturu па-беларуску. Пераможца за першае месца атрымае запіс песень – з распрацоўкай вокладкі, запісам, звядзеннем. За другое месца – гэта будзе брэндбук. За трэцяе месца фотасет.

Штогадовы Men’s Fest пройдзе ў Берасці ў бліжэйшыя выходныя. Месца яго правядзення – тэатр танцу “Фантазія”, што на вуліцы Сікорскага-76. Чакаюцца гурты з розных куткоў Беларусі, а таксама з Польшчы ды Украіны.

fest

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя