“Берасце на скрыжаванні культур” ад Алега Малейкі



Вернісаж фатаграфіі “Берасце на скрыжаванні культур” урачыста адкрыўся ў галерэі Мастацкага музея Берасця. Работы аўтарства Алега Малейкі адлюстравалі рэшткі старога гораду, які яшчэ можна ўгледзець у архітэктурным абліччы абласнога цэнтру. Аднак не ўсе фатаграфіі гістарычнай спадчыны змесціліся ў двух залах Паўднёвай казармы Берасцейскай крэпасці:

– У мяне ёсць шмат прац, якія не ўвайшлі ў гэтую выставу, якія маюць крыху правакацыйны характар для ўладаў горада адносна таго, што яны не клапоцяцца аб захаванні помнікаў архітэктуры. Калі б я выставіў усе нашыя помнікі архітэктуры таго перыяду, то атрымаўся б тут розрух.

2016-04-01_liaskievic_maliejka_brest_skryzavannie_9

Выстава – гэта напамін пра тое, каб дбайна ставіліся да рэшткаў таго, што засталося з архітэктурнай спадчыны Берасця, у першую чаргу адказныя за гэта асобы. Акрамя Мастацкага музея, партнёрам праекту выступіла Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Цяперашні стан старога гораду на фотаздымках можна пабачыць да 18 красавіка ўключна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя