Установы культуры на вымушаных вакацыях
Берасцейская культура ангажуе берасцейцаў на наведванне анлайн-сустрэч, паколькі сітуацыя з эпідэміяй у рэгіёне не паляпшаецца.
Абласная бібліятэка імя Горкага па-ранейшаму абмяжоўвае свой кантакт з чытачамі, а абласная філармонія адмяняе імпрэзы:
– Гэтае лета будзе зусім не такім насычаным на культурніцкія падзеі, як мінулае. На вымушаных вакацыях установы знаходзяцца ўжо трэці месяц запар.
Берасцейская абласная бібліятэка імя Горкага працягвае свае анлайн-сустрэчы з чытачамі ў межах акцыі “Кнігі бяз межаў”. Кожнае мерапрыемства яны імкнуцца прымеркаваць да падзеі або знаёмства з новым сусветнавядомым аўтарам. Найперш трапіць на чытанні ды дыскусіі можна праз Інстаграм, УКантакце, Фэйсбук або знайсці відыёзапісы на Ютуб.
У той жа час ад пачатку года ў абласной філармоніі адбылося пяць анлайн-мерапрыемстваў. У першую чаргу — гэта канцэрты. Такі фармат працы абраны як з прычыны бяспекі наведвальнікаў, так і з прычыны таго, што вельмі мала ахвотных набываць квіткі на афлайн-імпрэзы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: brestcity.com