Берасцейскае культурнае жыццё ў анлайн-фармаце



У Берасці культурніцкае жыццё адбываецца ў анлайн-фармаце. Усё больш музеяў, прастораў і ініцыятываў пераносяць свае актыўнасці ў інтэрнэт. Па завяршэнні народнага каранціну культура будзе адначасова як у офлайн, так і прадстаўлена ў Сеціве:

– Першы анлайн-канцэрт гурта Muzzart сабраў дзве з паловай тысячы праглядаў. Да мерапрыемства далучыліся гледачы з дванаццаці краінаў свету. У якасці месца правядзення быў абраны Цэнтр моладзевай творчасці. Але ў памяшканні, акрамя музыкаў, больш нікога не было.

Падчас імпрэзы наведвальнікі ў анлайн-прасторы маглі задаваць свае пытанні, а музыкі адразу ж на іх спрабавалі даваць адказы. Канцэрт таксама быў зроблены ў запісы і зараз даступны на ютуб.

Берасцейскі абласны краязнаўчы музей у сваю чаргу прапануе першыя анлайн-экскурсіі. Віртуальныя наведванні ўстановы арыентаваныя на навучэнцаў сярэдніх адукацыйных установаў. Прадугледжана інтэрактыўная камунікацыя з навуковымі супрацоўнікамі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце