Берасцейская бібліятэка імя Горкага абвесціла конкурс “Літаратурны пікнік”



Берасцейскія культурніцкія ўстановы працягваюць сваю працу з чытачамі ў анлайн-фармаце.

З сярэдзіны чэрвеня і да канца лета аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва абласной бібліятэкі імя Горкага прапануе прыняць удзел у конкурсе “Літаратурны пікнік”:

– Бібліятэкары прапануюць прачытаць адну або некалькі кніг і потым выканаць заданні, пра якія можна прачытаць на галоўнай старонцы культурніцкай установы. Удзел у конкурсе пераважна дыстанцыйны. Усе відэа і фатаздымкі неабходна дасылаць праз эмейл.

Калі эпідэміялагічная сітуацыя палепшыцца, то на канец верасня запланавае ў афлайне падвядзенне вынікаў конкурса. Пераможцы будуць абраныя ў такіх намінацыях як крытык, артыст, пісьменнік, паэт, навукоўца, рэжысёр, мастак і нават кніжны блогер.

Галоўнае аддзяленне абласной бібліятэкі ў сваю чаргу працягвае акцыю “Кнігі бяз межаў” і выкарыстоўвае для гэтых мэтаў слоган “Заставайцеся дома! Чытайце дома!” Найперш прапануецца карыстацца электроннай бібліятэкай Літрэс.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце