Берасцейская бібліятэка працягвае працу ў анлайне



У анлайн-фармаце працягвае сваю працу ў Берасці аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва абласной бібліятэкі імя Горкага.

Супрацоўнікі ўстановы робяць дыстанцыйныя чытанні ды сустракаюцца са сваімі чытачамі ў жывых эфірах:

– На Берасцейшчыне ладзіцца акцыя „Кнігі без межаў”. Так бібліятэкары намагаюцца часцей бачыцца з чытачамі ва ўмовах эпідэміі. Усе відэа выкладваюцца на YouTube. Для агучвання выбіраюцца самыя цікавыя беларускія і замежныя творы.

На ўласнай старонцы Instagram аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва выходзіць у прамы эфір з галоснымі чытаннямі. Таксама раз на некалькі дзён разам з фотаздымкамі кніг выкладваецца іх апісанне — так супрацоўнікі ўстановы імкнуцца на адной хвалі размаўляць з дапамогаю сучасных сродкаў камунікацыі з чытачамі. Таксама пад анлайн-чытаннямі і аглядамі можна пакідаць свае каментары і ўдзельнічаць у дыскусіях на тэму літаратуры.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце