Берасцейская культура цалкам перайшла ў анлайн
Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы і лялечны тэатр часова адпраўленыя на вакацыі, бібліятэкі не прымаюць наведвальнікаў, усе экскурсіі ў музеях — толькі праз інтэрнэт:
– Некалькі разоў на тыдзень тэатры выкладваюць свае архіўныя пастаноўкі. Гэта неабходна для таго, каб глядач не забываў пра актораў і пры пазітыўным развіцці сітуацыі па завяршэнні эпідэміі зноў вярнуўся ў культурніцкую ўстанову.
Таксама пачаў сваю працу анлайн-праект „БДК у кожны дом”. Артысты чытаюць вядомыя вершы і казкі, пасля чаго публікуюць на ютуб ды ў сацыяльных сетках.
Аддзел для дзяцей і юнацтва Берасцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага запусціў праект „Кнігі без межаў”. Прапануюцца дыстанцыйныя сустрэчы бібліятэкараў і чытачоў. Услых чытаюцца лепшыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце