Берасцейскі гарадскі духавы аркестр дае вулічныя канцэрты



Берасцейскі гарадскі духавы аркестр кожную суботу дае бясплатны канцэрт на Савецкай. Рэпертуар, што праўда, стары, аднак гэтая музыка цікава старэйшаму пакаленню, прадстаўнікі якога танцуюць пад яе, альбо проста глядзяць, згуртаваўшыся на лавах вакол пляцоўкі.

– Што тут сказаць, музыка,  весела. Другую суботу ўжо. Сказалі мне знаёмыя.

Канцэрты праходзяць ад 18-й вечара кожную суботу на пляцоўцы перад «Белтэлекамам» што на Савецкай. Мерапрыемствы будуць трываць да канца лета і спыняцца толькі з наступам халадоў, альбо ў непагадзь.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота аўтара