Берасцейскі гурт Laudans часова прыпыніў публічныя выступы
Часовы перапынак у выступах ды канцэртах узялі прадстаўнікі берасцейскага гурту Laudans Андрэй Лугін і Алена Палачанская.
Прычына — вымушаная ізаляцыя і каронавірусная эпідэмія. Творчы перапынак яны вырашылі прысвяціць напісанню новых музычных твораў, — распавялі самі музыкі:
— Пачалі зараз трошку іншую хвалю, бо мы ўжо не першы раз запісваем нейкія трэкі. Але на дадзены момант вырашылі змяніць тэмп нашай працы, спыніцца больш на тых рэчах, на якіх мы раней не маглі спыніцца.
— Як сказаў Андрэй, мы зараз працуем над запісамі, але прысвячаем больш часу на нейкія пошукі, напрыклад, заглыбляемся больш у электроніку.
Андрэй Лугін і Алена Палачанская спадзяюцца, што ці напрыканцы гэтага году, ці напачатку наступнага можна будзе вярнуцца да нармальнага жыцця і працягнуць выступы ўжывую, а не толькі ў анлайн.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце