Берасцейскі гурт Laudans рыхтуецца да афлайн-канцэртаў
Пакрокавае вяртанне да канцэртнай дзейнасці з прыходам цяпла чакаецца на Берасцейшчыне. Але шмат яшчэ будзе залежыць ад таго, ці не трапяць канкрэтныя музыкі пад забарону, – пра гэта распавяла прадстаўніца берасцейскага гурта Laudans Алена Палачанская:
– Зараз наш гурт Laudans даволі актыўна працуе над запісам. Мы цяпер амаль што не робім жывых выступаў, мы працуем у асноўным у студыі. Але, насамрэч, мы сёння разважаем, ці актуальна рабіць нейкія канцэрты, ці можа хутка стане цёпла і гэта можна будзе рабіць на вуліцы.
Алена Палачанская дадала, што зараз музыкі будуць імкнуцца максімальна ладзіць менавіта афлайн-канцэрты. Анлайн – гэта хутчэй запасны варыянт.
Беларускае Радыё Рацыя