Берасцейскі гурт „Сцяна” запісаў міні-альбом „Генезіс”



Мастадонт берасцейскай музычнай сцэны гурт “Сцяна” зрабіў рэліз новых песень. Ужо на бліжэйшых канцэртах у Беларусі і ва Украіне яны будуць прэзентаваны разам з старымі трэкамі. Падрабязней кажа басіст і аўтар тэкстаў каманды Андрэй Клімус:

– Гэта такі міні-альбом. Там тры песні. Альбом мае назву “Генезіс”, так мы яго назвалі. Адзін трэк мы праспявалі разам з Ілонай Карпюк, нашай сяброўкай, якую мы ведаем вельмі даўно, і па-шчырасці, даўно хацелася зрабіць нешта сумеснае.

Менавіта ў песне “Па-за гульнёй”, якая ўвайшла ў рэліз, у якасці вакалісткі музыкі і ўбачылі Ілону Карпюк, спявачку з Беласточчыны.

Ужо бліжэйшымі днямі “Сцяна” распачне выступы ў беларускіх гарадах, і першы канцэрт пройдзе 18-га красавіка ў Віцебску.

photo11

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bvn.by