Берасцейскі музычны гурт „Laudans” шукае новых гучанняў
Нягледзячы на палітычныя змены і каранавірусны чыннік, канцэртнае жыццё на Берасцейшчыне не спыняецца. Але адбыліся пэўныя змены ў арганізацыі мерапрыемстваў, яны сталі больш камернымі, – распавяла прадстаўніца берасцейскага гурта „Laudans” Алена Палачанская:
„Творчы настрой нашага гурта зараз абапіраецца цалкам на нашую музыку, ў большасці не на канцэрты, нажаль. Але ёсць свае пазітыўныя моманты: мы можам больш часу прысвячаць запісам, таксама выпуску нейкіх іншых версій нашых старых песен, проста зараз больш працуем над нашым гучаннем”.
Алена Палачанская дадала, што такі крызіс у культурнай сферы заўсёды дае магчымасці для пошуку новых фарматаў і новай аўдыторыі. І гурт „Laudans” плануе гэтым скарыстацца.
Беларускае Радыё Рацыя
