Берасцейскіх „Дзядоў” пабачылі ў Любліне



Прэм’ерны спектакль ’’Дзяды’’ паводле паэмы Адама Міцкевіча прадставіў Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы польскаму гледачу. Паказ адбыўся на міжнародным фестывалі ў Любліне ’’Тэатральныя канфрантацыі’’. Гэта першы выезд сумеснай беларуска-польскай працы па-за межы Беларусі. Упершыню пастаноўка была прадстаўленая ў гэтым годзе на фэстывалі ’’Белая вежа’’ ў Берасці. Дырэктар Берасцейскага акадэмічнага тэатру Аляксандр Козак падкрэсліў, што глядач з польскага боку прыняў працу з захапленнем:

 – Прынімаў нас польскі бок. Польскія гледачы вельмі добра, уважліва пастаноўку, няглядзячы на тое, што мы гралі спектакль без перакладу, але я думаю, што “Дзяды” – гэта такі твор для палякаў, які яны разумеюць з маленства. Нават калі ён гучыць на іншай мове.

Берасьцейская версія “Дзядоў” была створаная пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута Адама Міцкевіча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bk-brest.by