Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы



Стартавала ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”. Цягам трох дзён у Берасці, а напрыканцы і ў Пінску навукоўцы Беларусі і замежжа будуць прэзентаваць свае работы па гісторыі, рэлігіі і культуры рэгіёну ў некалькіх тэматычных секцыях. Падрабязней пра падзею кажа краязнаўца Ігар Бараноўскі:

– Тое, што Берасцейская абласная бібліятэка ўжо не першы раз праводзіць канферэнцыю, прысвечаную берасцейскім кнігазборам, гэта выдатна. Традыцыя закладзена, і тое, што  адгукаюцца выдатныя навукоўцы не толькі з Беларусі, гаворыць пра тое, што закранаюцца важныя тэмы.

“Навукоўцы раскрыюць архіўныя таямніцы нашай гісторыі і гэта асабліва важна для берасцейцаў. Шмат для каго матэрыялы канферэнцыі стануць адкрыццём, бо Берасце – гэта не толькі крэпасць, а менавіта тое, што напрацаваў горад на працягу сваёй тысячагадовай гісторыі”, – зазначыў Ігар Бараноўскі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце