Берасцейскія курсы „Мова нанова” набраліся аптымізму



Афіцыйная рэгістрацыя курсаў “Мова нанова” дае нам магчымасць развіцця, адзначыў у эфіры нашага радыё адзін з вядоўцаў берасцейскіх моўных курсаў Максім Хлябец. Напярэдадні курсы атрымалі статус некамерцыйнай грамадскай установы з рэгіянальнымі супрацоўнікамі. Урэшце мы зможам афіцыйна зняць памяшканне для правядзення сустрэчаў у Берасці, адзначыў Максім Хлябец:

– Мы не маглі проста прынесці грошы і сказаць, мы будзем здымаць у вас пакой. Па законе так нельга. Але цяпер некаторыя праблемы развяжа нашая рэгістрацыя. Зараз мы будзем афіцыйна прадстаўлены і мы зможам самы афіцыйна плаціць, не трэба будзе шукаць людзей, якія таксама будуць баяцца, бо многія баяцца – во, гэта апазіцыя. Тут наогул няма ніякай палітыкі. Вось гэтая праблема, якая была, яна знікла, таму што нас зарэгістравалі.

Курсы беларускай мовы атрымалі папулярнасць у Беларусі і за межамі каля 2 гадоў таму. Агулам толькі на моўных курсаў „Мова нанова” ў розных рэгіёнах Беларусі навучаецца каля 1000 чалавек.

Максім

Ина

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя