Берасцейскія мастакі выйші з плакатамі супраць гвалту і заспявалі „Купалінку”
Мастакі і дызайнеры ў цэнтры Берасця зладзілі акцыю супраць гвалту і за сумленны падлік галасоў.
Каля 50 чалавек прыйшлі з плакатамі пад арт-галерэю на вуліцы Савецкай і заспявалі „Купалінку”. Недалёка за кінатэатрам Беларусь дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі, але ніхто не быў затрыманы.
Да мастакоў далучыўся хлопчык Мацвей, які намаляваў „Еву” і падараваў яе Ціханоўскай, калі яна прыязджала на мітынг у Берасце.
Беларускае Радыё Рацыя