Бастыёну каля Гародні прысвяцілі навуковую працу



Першае навуковае даследванне, што прысвечана падзеям 100-гадовай даўніны, называецца “Невядомая крэпасць Расейскай Імперыі”. Кніга мае больш за 200 старонак і складзена трыма гарадзенскімі гісторыкамі: Зміцерам Люцікам, Сяргеем Піваварчыкам і Аляксандрам Семенчуком. У манаграфіі раскрываюцца белыя плямы гісторыі 100-гадовай даўніны, гісторыя фартыфікацыі Гарадзеншчыны і асобы, якія стваралі гэту гісторыю.

Пра тое, аб чым кніга распавядае Зміцер Люцік:

– Ад пачатку праектавання і пабудовы першых умацаванняў, земляной умацаванай пазіцыі канца 19 стагоддзя, фактычна да будаўніцтва новай крэпасці напярэдадні першай сусветнай вайны. У кнізе даследуецца па архіўных матэрыялах, па-першае, гісторыя саміх фартыфікацыйных умацаванняў, асобна фартоў, земляных фартоў канца 19 стагоддзя. Безумоўна гісторыя крэпасці была б не поўная без гарнізону, без афіцэраў, якія тут служылі. Гэта таксама вельмі цікавая старонка.

Аўтары кнігі раяць пачытаць гэтае выданне любому гарадзенцу, як адмыслоўцу ад фартыфікацыі, так і простаму аматару гісторыі. А прэзентацыя кнігі для ўсіх жадаючых адбудзецца праз некалькі тыдняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя