«Без Білета» знялі візітную картку Беларусі
Гурт «Без Білета» прэзентаваў новы кліп на адзін з самых ранніх хітоў — «Мая краіна Беларусь». Спецыяльна для рэлізу гурт запісаў новую аўдыёверсію самой лаканічнай песні пра Радзіму.
Таня Кушнер, прадзюсер кліпа: «Натхнёнае гісторыямі Купера і выдуманым светам Mad Max, гэта наша ўласнае маленькае кіно. Праца асабістая яшчэ і таму, што ў кліпе здымаліся толькі музыкі Без Білета і іх блізкія — дзяўчаты і жонкі, дзеці і сябры. Усе пары граюць саміх сябе, і ў пошуках ключавых элементаў разыходзяцца кожны сваёй дарогай, і ні адна з іх не з’яўляецца дарогай злосці.