«Без слёз немагчымага казаць»



Такі водгук пакінуў берасцейскі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў страчаную нацыянальную святыню — Крыж Еўфрасінні Полацкай, адносна апошніх падзеяў у краіне.

Фота b-g.by

Адбылося гэта на мерапрыемстве пад назвай «Культурныя работнікі і работніцы з народам», якое заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь наведаў:

– Без слёз немагчыма гэта сказаць. Я мірны чалавек, я мастак. Усё маё жыццё прайшло ў майстэрні. Але нікуды тут не дзецца. Слёзы, крыўда, горыч. І радасць за нашых маладых людзей. Я радуюся. Гэта наша будучыня. Я рэдка хаджу на мітынгі. Я даволі не актыўны чалавек. Але нядаўна быў на мітынгу і мяне напаўняла гордасць за маладых людзей. Іх ніхто не купіў. Што тут казаць. Светлыя, выдатныя людзі. Можна толькі пажадаць светлага, добрага жыцця. Дай Бог ім здароўя і міра, каб іх ніхто не гвалціў, ніхто не забіваў. Шчасця нашай краіне Беларусі.

Само мерапрыемства ініцыявана мясцовымі мастакамі ў чацвер, адбывалася яно на прыступках выставачнай залі на Савецкай. На ім мастакі звярнулі ўвагу на гвалт апошніх тыдняў, які меў месца ў сувязі з пратэстамі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, дзе ЦВК абвясціла пераможцам Аляксандра Лукашэнку.

Беларускае Радыё Рацыя