Біблейскія гісторыі, ілюстраваныя паштовымі маркамі
На сайце Ridero з’явілася новая кніга краязнаўцы і філятэліста з Луна Лявона Карповіча “Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.
Кніга ўнікальная па тэматыцы і змесце – піша “Новы Час”. Яна можа быць цікавай як дарослым, так і дзецям.
На яе старонках каля 90 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Гэта мініяцюры з выявамі твораў вялікіх мастакоў: ад Мікеланджэла, Рафаэля, Бацічэлі – да Босха, Далі і Шагала. Аўтар дзеліцца досведам пазнання сэнсу Бібліі і адначасова знаёміць з мастацкімі творамі, якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі.
Фота: Новы Час
Кнігу можна паглядзець, спампаваць электронны варыянт ці заказаць папяровы варыянт на сайце ці ў інтэрнэт-крамах.