“Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.



На „Талацэ” стартаваў праект па зборы грошай на выданне ўнікальнай кнігі “Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.
 
Кожны, каго цікавіць Біблія, мастацтва і філатэлія  можа стаць удзельнікам праекту па выданні кнігі філатэліста і краязнаўца Лявона Карповіча. Кніга ўнікальная па тэматыцы і змесце. На яе старонках каля 100 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Лявон Карповіч дзеліцца досведам спробы пазнання сэнсу Бібліі і адначасна знаёміць з мастацкімі творамі,  якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі і змешчаны на паштовых марках. Аўтар запрашае падтрымаць праект, стаць яго ўдзельнікам ды атрымаць розныя прыемныя бонусы акрамя кнігі.
Лявон Карповіч хоча падзяліцца з чытачом сваімі развагамі і запрашае адгукнуцца на зварот Францішка Скарыны вывучаць Біблію „каб быўдасканалым Божы чалавек”. А яшчэ Лявон спасылаецца на Кірыла Андэрсэна, словы якога змешчаны ў пачатку кнігі “Біблейскія легенды”: “Не засталося ніводнага імя, ні адзінай падзеі, згаданай у Бібліі, якое не было б шматкроць перакладзена на мову паэзіі, музыкі, фарбаў і філасофіі. Аднак прыходзіць наступнае пакаленне і выяўляе скарбы Бібліі ніколькі не збяднелымі і кожны раз адкрывае іх для сябе наноў, быццам гэта не адна і тая ж кніга, а велізарная, бясконцая бібліятэка”.
Выяўляйце скарбы Бібліі. Падтрымайце праект. Ваша падтрымка паспрыяе папулярызацыі Бібліі і спробам асэнсавання яе зместу.
 
Падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам можна на:
 
Па гэтай спасылцы кнігу можна гартаць і чытаць: http://www.youblisher.com/p/2002339
 
Таксама кнігу можна набыць праз сэрвіс Ridero: (https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_novaga_zapavu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/).Кантакты: [email protected] +37529 866438