“Бібліяноч” прайшла з прэзентацыяй кнігі Міколы Арочкі



У Міжэвіцкай сельскай бібліятэцы Слонімскага раёна адбылася “бібліяноч” з прэзентацыяй кнігі доктара філалагічных навук, пісьменніка-земляка Міколы Арочкі (1930-2013) “Выбраныя творы”, якая сёлета пабачыла свет у Менску ў вядомай серыі “Беларускі кнігазбор”. Кнігу прэзентаваў укладальнік і аўтар прадмовы да яе Сяргей Чыгрын са Слоніма. Ён адзначыў, што гэта цудоўнае выданне – падарунак Міколу Арочку на яго 90-годдзе, якое сёлета будзе адзначацца 10 снежня.

Загадчыца Сялявіцкай сельскай бібліятэкі Ірына Каранец прыгадала, як некалі яны разам з Міколам Арочкам адзначалі яго дзень нараджэння. Быў гэта месяц снежань, шмат снегу выпала. А Мікола Арочка кажа: “Я так любіў у маленстве пакачацца на снезе. І мне так хочацца гэта зрабіць цяпер”. І  дзяўчаты яму дазволілі. “Усе смяяліся, кідалі ў яго снежкі, а ён радаваўся жыццё. І так было светла і хораша. І здавалася, што ў тое імгненне ён быў самы шчаслівы паэт на свеце”, – успамінала Ірына Казіміраўна.

“Бібліяноч” у Міжэвічах прайшла з песнямі і вершамі, падарункамі і пачастункамі. А бібліятэкары на заканчэння мерапрыемства паставілі на вясковай сцэне жарт Леапольда Родзевіча “Збянтэжаны Саўка”, які заслужыў шмат апладысментаў і ўсмешак.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара