Бібліятэка Кангрэса ЗША адкрывае беларускі аддзел. І шукае супрацоўнікаў
16 гадоў таму
Раней кнігі Украіны і Беларусі канцэнтраваліся ў аддзеле “Расія / СССР”. Пасля вылучэння кніг Украіны ў асобную класіфікацыю бібліятэка адкрывае беларускі аддзел, – паведаміў Ігар Іваноў, бібліятэкар, супрацоўнік Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане, стваральнік выдавецтва Skaryna Press.
Бібліятэка Кангрэса — нацыянальная бібліятэка ЗША, адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Заснаваная ў 1800 годзе, яна знаходзіцца ў Вашынгтоне. Гэта навуковая бібліятэка Кангрэса ЗША, якая абслугоўвае ўрадавыя органы, даследчыя ўстановы, навуковых супрацоўнікаў, прыватныя фірмы і прамысловыя кампаніі, школы.
Бібліятэка Кангрэса мае 18 чытальных залаў на 1460 чытацкіх месцаў.