Бібліятэкі ў век інфарматызацыі



У Слонімскім раёне адбыўся гарадзенскі абласны семінар “Публічная бібліятэка ў век інфарматызацыі: дасягненні і перспектывы развіцця”. У семінары прымалі ўдзел дырэктары бібліятэчных устаноў культуры Гарадзеншчыны, прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі і Гарадзенскага аблвыканкама.

bib

Слонімшчына невыпадкова была выбрана месцам правядзення семінара. Па словах дырэктаркі Гарадзескай абласной бібліятэкі імя Карскага Лідзіі Мальцавай, Слонімская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма заўсёды была і застаецца лідарам сярод бібліятэк Гарадзенскай вобласці.

Падчас семінару, прысутныя азнаёміліся з культурным жыццём Слонімшчыны, праслухалі цыкл лекцый аб праблемах і тэндэнцыі развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі, даведаліся пра новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў публічных бібліятэках Гарадзеншчыны, пра актуальныя інавацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай дзейнасці і пра новыя магчымасці для бібліятэк.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён