Біскуп Велікаселец просіць дапамагчы ў аднаўленні Будслаўскай святыні
Апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец звяртаецца з адмысловай адозвай да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе ў адбудове Будслаўскай святыні.
“Раніцай 11 траўня нашу краіну ўскалыхнула сумная навіна аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Пажар знішчыў дах, моцна пашкоджаны скляпенні святыні і іншыя будаўнічыя канструкцыі. Гэта бяда не толькі для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але для ўсяго нашага народа. У гэтую цяжкую хвіліну як Апостальскі адміністратар… звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні нашай агульнай нацыянальнай каштоўнасці — базылікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе”, – гаворыцца ў адозве.
Ахвяраванні можна пералічваць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Менска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. Рэквізіты ёсць на сайце catholic.by.